Яшчэ тысяча немаўклівых календароў з’явіцца ў кнігарнях ужо 6 студзеня
Трэці наклад календара “Не маўчы па-беларуску!” на 2016 год ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” з’явіцца ў кнігарнях 6 студзеня.

Прыемных і карысных падарункаў не бывае зашмат! Кампанія “Будзьма беларусамі!” падрыхтавала для вас ужо трэці наклад яркага, пазнавальнага календара “Не маўчы па-беларуску” на 2016 год. Два наклады немаўклівага календара — а гэта 7 000(!) асобнікаў — у большасці крамаў скончыліся за некалькі дзён да Новага году.
Таму ад 6 студзеня яшчэ 1 000 асобнікаў — а гэта 366 тысяч адметных беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік — чакаюць вас у кнігарнях па ўсёй Беларусі.
Адрасы кнігарняў, а таксама падрабязная інфармацыя пра каляндар ТУТ!
Адзначым таксама, што мабільная версія календара, якую спецыяльна для кампаніі “Будзьма беларусамі!” зрабіла і адаптавала на 2016 год Студыя Ігара Назаранкі, дасяжная для бясплатнага скачвання па спасылках: для iOS і для Android.
Разам з календарамі ў кнігарнях з’явіцца і дапастаўка найлепшага святочнага падарунка для дзетак — кнігі “Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды“.

Асобнікаў засталося не так шмат, таму спяшайцеся! А ўжо праз некалькі месяцаў Саюз беларускіх пісьменнікаў і выдавецтва “Кнігазбор” парадуюць нас новымі прыгодамі Пэтсана і Фіндуса па-беларуску. Сачыце за навінамі!