Калекцыянер Бібліі: з ёй трэба пазнаёміцца ​​кожнаму адукаванаму чалавеку

Калекцыю кніг Бібліі амаль на 50 мовах свету сабраў Андрэй Паўлючык з Брэста. Сярод іх ёсць выданні 19 стагоддзя і новыя пераклады Старога і Новага Запаветаў, таксама выданні на грэцкай і на старажытнаяўрэйскай мовах. 



big.jpg

Трапляюцца і экзатычныя асобнікі — на асецінскай і таджыкскай мовах. Ёсць унікальныя пераклады на дыялект эфіёпскай мовы — тыгрынье і на заходнепалескай гаворцы Беларусі, а таксама рарытэтнае выданне Старога Запавету 1875 года, якое з’явілася за год да поўнай версіі рускамоўнай Бібліі.

У калекцыі Паўлючыка ёсць усе выданні перакладаў Бібліі на беларускую і рускую мовы. Выданні не пыляцца ў яго на паліцы — гаспадар калекцыі займаецца іх даследаваннем, і пра Бібліі гатовы расказваць гадзінамі, параўноўваючы пераклады, называючы іх плюсы і мінусы, паведамляе tvr.by.

Біблія адыграла вялікую ролю ў жыцці Андрэя. Ён стаў святаром ў пратэстанцкай царкве і падрыхтаваў не адну выставу Святых Кніг: «Гэтая Кніга, змяніўшы мяне і жыццё маёй сям’і, стала інструментам у маім служэнні. Я стаў прапаведаваць па ёй і далей вывучаць. Потым была семінарыя, магістратура, дзе канкрэтна ўвесь час быў прысвечаны менавіта даследаванню Бібліі».

У  сям’і Паўлючыкаў лічаць, што з тэкстам Святога Пісання пажадана пазнаёміцца ​кожнаму адукаванаму чалавеку. Гэта кніга, у якой велізарны пласт культуры і мудрасці. Галоўнае, знайсці добры пераклад.

krynica.info