Кіно. Самыя чаканыя прэм’еры 2017-га
Білетны сэрвіс Fandango за два дні да Новага года апублікаваў свой штогадовы рэйтынг найбольш чаканых фільмаў. Большая частка карцін, якія ўвайшлі ў спіс, — разнастайныя сіквелы, выхаду якіх прыхільнікі чакалі ад года да трох дзясяткаў гадоў.

Першае месца ў ім заняў восьмы эпізод касмічнай сагі «Зорныя войны». Выбар карыстальнікаў Fandango не стаў нечаканасцю, улічваючы неаслабную цікавасць да «Зорных войнаў» і поспех папярэдняй часткі.
На другім месцы па выніках галасавання апынуўся сіквел «Вартавых галактыкі», далей ідуць «Прыгажуня і Пачвара» з Эмай Уотсан, а таксама «Цуда-жанчына», «Чалавек-павук», «Ліга справядлівасці», доўгачаканы «Фарсаж-8», «На пяцьдзесят адценняў цямней», чарговы сольнік самага папулярнага героя Людзей-Ікс «Логан» і трэцяя частка мультыплікацыйнай франшызы «Гадкі я».
Ненашмат адсталі «Лега Фільм: Бэтмен», «Тор: Рагнарэк», чарговыя «Піраты Карыбскага мора», «Беглы па лязе брытвы 2049», які выходзіць праз 35 гадоў чакання, «Тачкі-3», другая частка баевіка з Кіану Рыўзам «Джон Уік», а таксама «Вайна за планету малпаў», «Цёмная вежа», «Ідэальны голас — 2» і шосты фільм у серыі «Чужы».
Newsru.com