Кнігарня «Логвінаў» прыпыняе працу з 1 ліпеня
Папулярная менская кнігарня «Логвінаў» абвясціла пра сыход у «творчы адпачынак» з 1 ліпеня.
![logvinau_2_1024x682.jpg logvinau_2_1024x682.jpg](/img/v1/userfiles/images/logvinau_2_1024x682.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адпаведная заява апублікавана на сайце кнігарні.
«Сябры! Пачынаючы з ліпеня Кнігарня Логвінаў сыходзіць у творчы адпачынак. Час патрабуе ад нас пераўладкавання — каб захаваць творчую прастору, кнігарня зменіць фармат. У сувязі з гэтым да 1 ліпеня зніжка на ўсе кнігі ў кнігарні 30%. Сачыце за інфармацыя на нашым сайце і старонцы фэйсбука», – гаворыцца ў паведамленні.
Змены пакуль не закрануць працу аднайменнага выдавецтва. Як вядома, і кнігарня „Галіяфы”, якая месцілася ў Траецкім прадмесці, спыніла сваю працу з 13 чэрвеня.
Паводле racyja.com