Конкурс на стварэнне самага вялікага мурала працягнуты
У Віцебску прапанавалі стварыць эскіз для сцяны завода «Вістан», што выходзіць проста на Дзвіну. Адзінае абмежаванне на ўдзел у конкурсе — быць поўнагадовым!
У сярэдзіне кастрычніка “Віцебск для мяне” супольна з заводам “Вістан”, адміністрацыяй Чыгуначнага раёна Віцебска, аддзелам архітэктуры і аддзелам культуры гарвыканкама аб’явілі конкурс на стварэнне эскіза для самай вялікай сцяны ў краіны.
Было прапанавана стварыць эскіз для сцяны завода “Вістан”, што выходзіць проста на Дзвіну. Тэматыка мурала – “Мой горад – мой гонар”.
За паўтара месяцы на конкурс даслалі 7 працаў, прычым не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з Расіі.
5 снежня адбылося папярэдняе пасяджэнне журы, і было прынята рашэнне працягнуць конкурс да 20 студзеня. Арганізатары спадзяюцца, што гэты дадатковы час дасць магчымасць мастакам рэалізаваць свой патэнцыял, каб парадаваць насамрэч крутымі ідэямі.
Правілі ўдзелу:
Адзінае абмежаванне на ўдзел — быць поўнагадовым, а прафесія / месца жыхарства / адукацыя не істотныя. Думаеш, што не асіліш такую сцяну адзін? Арганізатары конкурсу чакаюць і калектыўныя працы!
Працу можна аднесці да дзвюх намінацый: “графіці” і “роспіс”.
А як падаць працу?
Эскізы ў папяровым выглядзе (фармат А4) чакаюць у адміністрацыі Чыгуначнага раёна (вул. Касманаўтаў, 3а, каб. 31, 37) і ў электронным фармаце на пошты: ideolog16@vitebsk.by ці vitebsk4me@gmail.com (добра, калі гэта будзе малюнак у jpeg / tif / png з 300 dpiі вышэй).
Да эскізу трэба далучыць апісанне / канцэпт працы ў выглядзе файла MicrosoftWord. У тэксце не забудзься пазначыць свае кантактныя дадзеныя, імя аўтара і намінацыю, у якую падаешся.
Тут можна азнаёміцца з Палажэннем аб конкурсе.
Больш фота сценкі — па спасылцы
Паводле прэс-рэлізу