«Ляпісы» арганізуюць тэлемост Вільня — Мінск

Кожны жадаючы зможа паглядзець канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» 30 лістапада ў «Сімэнс-Арэне», дзякуючы анлайн-трансляцыі мерапрыемства, якую ладзіць партал Tut.by.



hraj.jpg

Паводле словаў менеджэра «Ляпісаў» Яўгена Калмыкова канцэрт будзе транслявацца ў высокай якасці, відэашэраг для канцэрта стварае Аляксей Церахаў, які зняў кліпы «Капітал», «Огонькі» і інш.
Пачатак трансляцыі супадае з адкрыццём дзвярэй у «Сімэнс-Арэне», у 18.30 па Мінску, канцэрт пачнецца а 20-й.
Глядзець трансляцыю можна будзе і на сайце «Нашай Нівы».
nn.by