Макей узначаліць беларускую дэлегацыю на саміце ў Вільні
Беларускую дэлегацыю на Віленскім саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні ўзначаліць міністр замежных спраў Уладзімір Макей, паведамляе прэс-служба МЗС.
У. Макей прадставіць пазіцыю і падыходы Беларусі ў дачыненні да «Усходняга партнёрства» і далейшага развіцця гэтай ініцыятывы ў ходзе пленарнай дыскусіі 29 лістапада.
У рамках саміта плануецца правядзенне двухбаковых сустрэч кіраўніка беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі краін — членаў ЕС і краін-партнёраў, а таксама кіраўніцтва еўрапейскіх
структур.
Напярэдадні саміта пройдзе другі бізнэс-форум УП, ініцыятарам стварэння якога ў свой час выступіла Рэспубліка Беларусь. Плануецца, што Беларусь на гэтым мерапрыемстве будзе прадстаўляць міністр
эканомікі Мікалай Снапкоў.
mfa.gov.by