Януковічу паабяцалі зладзіць новы «майдан»
Увечары ў чацвер на кіеўскім Майдане Незалежнасці пачалі стыхійна збірацца людзі. Першапачаткова яны самаарганізаваліся праз сацыяльныя сеткі, а затым з заклікам да сваіх прыхільнікаў прыйсці ў цэнтр Кіева звярнуліся лідэры апазіцыі.
Віталь Клічко, Арсеній Яцанюк і Алег Цягнібок з'явіліся і самі ў натоўпе незадаволеных рашэннем уладаў адмовіцца ад заключэння пагаднення аб асацыяцыі з ЕС. Удзельнікі акцыі называюць
яе «Еўрамайданам» і абяцаюць зрабіць бестэрміновай .
Кажа ўдзельніца акцыі:
«Мы хочам такога ж узроўня жыцця як у ЕС, такой жа абароны правоў людзей, павагі да людзей. І
насамрэч гэта гістарычны момант, таму што вырашаецца, які кірунак абярэ Украіна на шмат гадоў наперад. Гэта вызначаецца цяпер. Гэта вельмі важна. Таму што калі Украіна не Еўропа, то
яна — Расія. На жаль, мы не можам застацца пасярэдзіне».
Навіна з Кіева пра нежаданне Украіны падпісваць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС заспела многіх еўрапейскіх лідэраў знянацку. Шведскі міністр замежных спраў Карл Більт ўдзельнічаў у канферэнцыі ў
Вашынгтоне, дзе як раз абмяркоўвалася пытанне пра перспектывы праграмы Еўрасаюза «Усходняе
партнёрства».
Карл Більт, міністр замежных спраў Швецыі:
«Відавочна, што ціск з боку Расіі быў вельмі моцным. Пра гэта кажуць самі ўкраінцы. Гучалі вельмі
сур'ёзныя эканамічныя пагрозы. У гэтым падаплёка рашэння. Але наша прапанова працягвае дзейнічаць . Дзверы для Украіны адкрытыя. Але Украіна сама павінна прыняць рашэнне і ўжо тады, вядома,
нам прыйдзецца дасканала абмеркаваць, як паводзіць сябе часам Расія ў адносінах да сваіх суседзяў».
ru.euronews.com