Студэнты Львова абвясцілі акцыю грамадзянскага непадпарадкавання

Студэнты Львова абвясцілі аб стварэнні каардынацыйнага савета «Львоўскі Еўрамайдан» і аб пачатку акцыі грамадзянскага непадпарадкавання.



ukraine_eu3.jpg

Як перадае карэспандэнт УНІАН, такое рашэнне яны прынялі 21 лістапада на акцыі пратэсту супраць адмовы улады падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам. Акрамя гэтага, актывісты заклікаюць прыйсці сёння ў 19.00 да помніка Тарасу Шаўчэнка на акцыю пратэсту.

«Хто мае магчымасць, просім ўзяць цёплыя рэчы, карэматы, прадукты. Улада баіцца сваіх грамадзян! Сёння патрэбна максімальная мабілізацыя — чым больш людзей прыйдзе, тым больш шанцаў, што нашу пазіцыю пачуюць»,  —  адзначаецца ў паведамленні актывістаў.



21 лістапада больш за 100 студэнтаў львоўскіх ВНУ сабраліся на плошчы ля помніка Шаўчэнкі ў цэнтры Львова, пратэстуючы супраць рашэння ўрада прыпыніць падрыхтоўку да падпісання Дамовы аб асацыяцыі з ЕС.
Як паведамляў УНІАН, Кабінет міністраў Украіны 21 лістапада прыняў рашэнне прыпыніць працэс падрыхтоўкі да заключэння Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрасаюзам. Пагадненне папярэдне планавалася падпісаць на Віленскім саміце «Усходняга партнёрства» 28-29 лістапада.

glavnoe.ua