#Євромайдан увайшоў у сусветныя трэнды Твітэру
Хэштэг #Євромайдан з учорашняга дня знаходзіцца ў сусветных трэндах папулярнага сусветнага сэрвісу мікраблогаў Твітэр.

Актыўнае абмеркаванне магчымых акцый пратэсту пачалося ў сацыяльных сетках ўчора ўвечары. Справакавана яно было рашэннем ўкраінскай ўлады спыніць перамовы па еўрапейскай асацыяцыі і зоны
свабоднага гандлю паміж Кіевам і Брусэлем.
Характэрна, што менавіта сёння адзначаецца гадавіна масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў прэзідэнта — Аранжавай рэвалюцыі, якая ў 2004 годзе стала самым значным мірным пратэстам за ўсю
гісторыю краіны.
Нагадаем, сусветныя трэнды — дзясятка тэмаў, якія найбольш
актыўна абмяркоўваюцца ў сэрвісе мікраблогаў Twitter — гэта словы,
якія згадваюцца як мінімум у 10-20 тыс. паведамленняў за 60 хвілін. Хэштг #Євромайдан працягвае трымацца ў трэндах з учорашняга вечара.
slovovolyni.com