Яцанюк бачыць падставы для імпічменту Януковіча
Адзін з украінскіх апазіцыйных лідэраў Арсеній Яцанюк гатовы запатрабаваць імпічменту для прэзідэнта Віктара Януковіча з-за прыпынення падрыхтоўкі да падпісання Дамовы аб асацыяцыі з Бруселем.
«Калі Януковіч адмаўляецца падпісваць Пагадненне аб асацыяцыі, то гэта не толькі дзяржаўная здрада, гэта з'яўляецца падставай для імпічменту прэзідэнта і падставай для адстаўкі
ўрада», — заявіў ён падчас выступу ў парламенце.
Акрамя таго, ударавец Віталь Кавальчук упэўнены, што «Азараў (прэм'ер-міністр Украіны) здзейсніў дзяржаўнае злачынства, ён і ўрад рэальна перавысілі службовыя
паўнамоцтвы».
Раней прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч запэўніў, што краіна працягне ісці шляхам еўраінтэграцыі.
Сёння, 21 лістапада, Кабмін Украіны прыняў пастанову, якой прыпыніў працэс падрыхтоўкі да падпісання Дамовы аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам.
korrespondent.net