Вырашальны дзень для еўраінтэграцыі Украіны
Вярхоўная Рада Украіны сёння, 21 лістапада, павінна прыняць апошнія законы, неабходныя для падпісання пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам на Віленскім саміце 28-29 лістапада. У парадак дня былі ўнесены тры законапраекты — «Аб пракуратуры», «Аб унясенні змяненняў у выбарчае заканадаўства» і пра лячэнне зняволеных за мяжой.
Праект закона аб выбарчым заканадаўстве быў прыняты першым і без абмеркавання. За гэтае рашэнне прагаласавалі 365 з 423 народных дэпутатаў, зарэгістраваных у сесійнай зале. Не галасавала ў
поўным складзе фракцыя камуністаў, перадае УНІАН.
Куды складаней, як чакаецца, будзе праходзіць галасаванне па законапраекту аб лячэнні асуджаных, які дазволіў бы асуджанаму экс-прэм'еру Юліі Цімашэнка выехаць на лячэнне ў Нямеччыну. У
ЕС папярэдзілі напярэдадні, што не падпішуць пагадненне з Украінай без рашэння «пытання Цімашэнкі». Ва ўкраінскай апазыцыі ўжо абвінавацілі кіруючую Партыю рэгіёнаў у намеры
праваліць гэты ключавы законапраект. Яе прадстаўнікі ў парламенце асцерагаюцца, што ў чацвер гэтае пытанне не будзе разгледжана зусім.
Паводле ўкраінскіх СМІ