Юлія Цімашэнка — Віктару Януковічу: Учора мне хацелася вас проста забіць
Юлія Цімашэнка напісала ліст Віктару Януковічу з харкаўскай калоніі.
Віктар Фёдаравіч!
Сёння я ўжо магу адносна спакойна напісаць вам ліст. Шчыра кажучы, учора, пасля рашэння ўрада аб адмове падпісваць Пагадненне з ЕС, мне хацелася вас проста забіць. Думаю, тое ж адчулі і
працэнтаў 70 даручанага вам народа. Прабачце нас усе гэтыя спантанныя эмоцыі, таму што ўсе мы людзі і часам бывае цяжка трымаць сябе ў руках. Але зараз трэба не ўпадаць у агрэсію, а ўсімі сродкамі
ратаваць сітуацыю. Вы адзіны, хто можа гэта зрабіць, і таму я да вас звяртаюся з гэтым лістом.
Віктар Фёдаравіч, я раю вам і прашу вас як мага хутчэй сабраць Савет нацыянальнай бяспекі і абароны, выслухаць з бацькоўскай увагай усе сумненні вашага ўрада па ўскладненні адносінаў з Расіяй,
прызнаць, што вы разумееце іх шчырае хваляванне, і неадкладна, на пазачарговым пасяджэнні СНБА прыняць рашэнне аб падпiсання Пагаднення.
Я добра ведаю ўсе вашы сапраўдныя, унутраныя матывацыі, і таму не буду вас перагружаць маральнымі або цывілізацыйнымі сентэнцыямі. Я хачу даць вам усяго тры парады, якія вы сапраўды зразумееце
і, магчыма, уратуеце Пагадненне.
Парада № 1. Вы выбіраеце зараз вектар міжнароднай стратэгіі Украіны ў залежнасці ад таго, як гэта паўплывае на вашы шанцы пераабрацца паўторна на прэзідэнцкі пост. Вы вырашылі,
што для рэалізацыі гэтай мэты найлепшае рашэнне — гэта
захаваць нейтралітэт паміж Еўрапейскім Саюзам і Расіяй, і таму забіваеце Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС.
Я думаю, што пасля зрыву падпісання Пагаднення заходні дэмакратычны свет пакіне вас у спакоі і адзіноце да 2015 года, таму што яны не служба па перавыхаванні прымітыўных палітыкаў. З моманту
канчатковага зрыву Пагаднення ў вас знікне адзін з магутных цэнтраў уплыву, які вы хочаце і ў далейшым эксплуатаваць , а менавіта — дэмакратычны заходні сьвет.
На гэтым этапе зрыў падпісання Дамовы з ЕС будзе добра успрыняты Расіяй, і вы хутчэй за ўсё нават атрымаеце за гэты «мужны» крок пэўнае ўзнагароджанне. Я не ведаю, што гэта
будзе — адносна танны газ, умераныя крэдыты або проста зняцце
гандлёвых праблем. Гэта не мае значэння. Але майце на ўвазе, што гэта будуць не проста падарункі, а падарункі — гаплікі, на якія вас шчыльна пасадзяць. І гэта не ўсё.
Такім чынам, мая першая парада: ні пры якіх абставінах не заставацца сам-насам з Расіяй, таму што ў гэтым фармаце вы страціце ўсё. Абараніць вас можа толькі пагадненне аб асацыяцыі з ЕС.
Парада № 2. Не выбівайце так груба і гістэрычна грошы з заходняга свету ў абмен на Пагадненне. Гэта выглядае як прымітыўны, пячорны моветон. Падпішыце
Дамову — і вам заходні свет усё аддасць сам. Яны вас выратуюць ад
усіх фінансавых і сацыяльна-эканамічных правалаў, якія вы арганізавалі. Зразумейце, што калі вы падпішаце пагадненне, то для ўсяго дэмакратычнага свету ўжо будзе справай гонару не расчараваць
ўкраінскае грамадства ў еўрапейскім вектары развіцця.
Такім чынам, другая мая парада: калі хочаце фінансавай, інтэлектуальнай і палітычнай падтрымкі ўсяго свету — падпісвайце Пагадненне без зневажальных і бяздарных таргоў. Вам усё дадуць і
так без сумненняў і ваганняў. Пры ўсёй маштабнасці расійскіх рэсурсаў іх нельга параўноўваць з магчымасцямі дэмакратычнага свету.
Парада № 3. Не камплексуйце так відавочна з нагоды майго пытання. Ваш страх настолькі прыкметны, што вам не ўдаецца яго хаваць. Падпісанне Пагаднення ў той час, калі вы будзеце
ўтрымліваць палітычнага закладніка ў сваіх засценках, значна знізіць кошт вашага еўрапейскага гераізму. Але гэта ўжо вашыя рызыкі і вашы страты. Рабіце тое, што лічыце патрэбным.
Зразумела, што вы можаце і не прыслухоўвацца да маіх парадаў. Гэта азначае, што за вашу палітычную будучыню ніхто не дасць нават ломанай капейкі і наўрад ці вы надоўга застанецеся прэзідэнтам
Украіны. Але пакуль у вас ёсць час і права на выбар. Выбірайце.
glavnoe.ua