Чарнавіл: Украіне пагражае «беларусізацыя» ў горшым яе варыянце
Народны дэпутат чатырох скліканняў Вярхоўнай Рады Тарас Чарнавіл лічыць, што прыпыненне еўраінтэграцыі пагражае Украіне беларускім сцэнарам у горшым яго варыянце.
Чарнавіл прагназуе, што Украіне пагражае «выразная беларусізацыя». «Аднак, у Беларусі ўсё ж большасць чыноўнікаў не бяруць хабар, больш-менш адэкватна выконваюць свае
функцыі... А ў нас акрамя закручвання гаек таталітарызму, увядзення расійскага фактару і паўзучай расійскай акупацыі яшчэ і жорстка крыміналізаваная ўлада. Таму беларускі сцэнар — толькі яшчэ ў горшым выглядзе», — адзначыў ён.
Гаворачы пра перспектывы еўраінтэграцыі Украіны, Чарнавіл адзначыў, што ў другі раз сабраць такі кворум падтрымкі пагаднення аб асацыяцыі з Украінай краінамі ЕС, як быў да гэтага часу, наўрад ці
ўдасца.
«Другі раз сабраць такі кворум згоды — гэта
немагчыма. Ёсць некалькі прычын. Па-першае, — часовай
фактар — да 2015 года нічога не адбудзецца. Наперадзе выбары ў ЕС,
новы склад Еўракамісіі. Не думаю, што новае кіраўніцтва будзе асабліва добразычлівым да пашырэння ЕС. Думаю, што пасля 2015 года ў нас таксама адбудуцца падзеі, якія тэму еўраінтэграцыі
закрыюць на шмат гадоў», — адзначыў Чарнавіл.
На яго думку, калі ў бліжэйшы час не адбудзецца змены ўлады, то «верагоднасць аднаўлення перамоў да 2020 года нерэальная, а потым гэта ўжо не будзе тэмай размовы».
Разам з тым Чарнавіл адзначае, што не мог прагназаваць такі сцэнар падзей вакол ўкраінскай еўраінтэграцыі. «У мяне ўсё ж была надзея, што ён не дурань. Напэўна, я памыліўся. Мне
даводзілася з ім працаваць, і здавалася, што ўсё ж гэта чалавек, які можа ацэньваць пэўныя наступствы сваіх дзеянняў і нешта пралічваць. Напэўна, не можа... Тым больш, што раней ён і сам казаў у
сваім асяроддзі, што Пуціну верыць нельга ні пры якіх умовах», — адзначыў Чарнавіл .
tyzhden.ua