Мастацтва сваімі рукамі. Галерэя «Універсітэт культуры» запрашае
Майстар-клас па стварэнню мастацкага вобраза з гліны метадам ручной лепкі «Музыкі граюць, граюць...» адбудзецца 20 кастрычніка ў галерэе «Універсітэт культуры» (Палац
Рэспублікі). А 17-й гадзіне.
![1_335.jpg 1_335.jpg](/img/v1/images/1_335.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Правядзе майста-клас у экспазіцыйнай прасторы арт-праекта “Прыгажосць і Суладдзе” дацэнт кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Тамара Васюк.
Перад гасцямі галерэі і творчай моладдзю будзе прадэманстраваны эксклюзіўны працэс стварэння вобразаў музыкаў у глінянай дробнай пластыцы — дудара з ляпной тэкстыльнай фактурай і скрыпача з музычным інструментам у камбінаванай тэхніцы.
Падчас майстар-класа таксама адбудзецца аглядная экскурсія па выставе “Прыгажосць і Суладдзе”, на якой аўтар пазнаёміць з гісторыяй кафедры, стварэннем праекта “Настаўнікі і вучні”.
Па інфармацыі мастацкай галерэі "Універсітэт культуры"