Мінск мусульманскі: прэм'ера велаэкскурсіі
У Мінску жыве каля 10 тысяч мусульманаў. У горадзе з’яўляюцца новыя і новыя будынкі арыентальнага выгляду. Кіраўніцтва краіны мае цесныя стасункі з арабскімі дзяржавамі і ці не кожны мінчук ужо мае сваё ўлюбёнае месца для ласавання шаўрмой. Але дзе ён — той Мінск мусульманскі?
У рамках Фэсту экскурсаводаў 13 красавіка пройдзе экскурсія «Мінск мусульманскі».
Падчас гэтай велаэкскурсіі-вышуку можна будзе не толькі знаёміцца з гісторыяй з'яўлення татараў і ісламу ў сталіцы, але даведацца таксама што такое халяль і тандыр, распазнаць мусульманскую прысутнасць у мінскай архітэктуры XXI стагоддзя, дазнацца, ці ёсць сярод нас шагіды.
Экскурсія адбудзецца 13 красавіка, у 9:00, працягласць 3 гадзіны. Удзел бясплатны, але трэба папярэдне запісацца на сайце www.festguides.by.