Мова Нанова запрашае да князя Альгерда!
18 ліпеня Мова Нанова запрашае на экскурсію па маршруту Беніца — Крэва — Баруны — Гальшаны — Трабы — Іўе — Ліпнішкі — Суботнікі — Жамыслаў.
Славутыя асобы Беларусі — знаўцы гісторыі, культуры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў — раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам — нават ўсё жыццё … Гэта не традыцыйная экскурсія, а — Бенефіс Знаўцы. Скарочана — “БЗ”, а калі па першых літарах, то бэ-зэ . Так-так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе — лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія — дэсерт!
Праграма:
Як павялося, едзем з Глебам Лабадзенкам (labadzenka.by) — журналістам, паэтам, блогерам, даследчыкам радзівілаўскіх фатаграфій і выкладчыкам самых масавых у свеце курсаў беларускай мовы (“Мова Нанова”), аўтарам цудоўнай кнігі моўных малюнкаў “Дзіцячая заМова”.
На гэты раз распачнем вандроўку ў вёсцы БЕНІЦА Маладзечынскага раёну, якая ў розны час належала Коцелам, Абрамовічам, Швыкоўскім, а на пачатку 18 ст. менавіта тут размясціўся кляштар манахаў бернардынцаў. Да нашых дзён захаваўся толькі Траецкі касцёл у стылі барока, які за ўвесь час свайго існавання паспеў пабываць і парафіяльным храмам, і праваслаўнай царквой, і зноўку ператварыўся ў каталіцкую святыню. Нажаль сёння касцёл не дзейнічае, стаіць самотны, захоўваючы ў сутарэннях сямейныя склепы Коцелаў і Швыкоўскіх.КРЭВА — знакаміты замак, дзе была заключана Крэўская унія, што дала пачатак аб’яднанню ВКЛ і Польскай Кароны.
Вядомы гэтыя мясціны з 1338 г., з моманту перадачы месца Гедымінам сыну Альгерду. Маляўнічыя руіны замка і дагэтуль пакідаюць моцнае ўражанне. БАРУНЫ — велічны 300-гадовы храм у стылі барока і, так званая, студэнцкая капліца. Помнікі каменнага дойлідства ГАЛЬШАНАЎ займаюць адметнае месца ў культурнай спадчыне Беларусі. Яны дэманструюць выразныя прыклады палацавага, культавага, грамадзянскага і жылога дойлідства. У Гальшанах Вас чакаюць маляўнічыя руіны апісанага Караткевічам “Чорнага замка” Сапег канца 16 ст. Тут Вы даведаецеся аб гісторыі гэтага мястэчка і пачуеце мноства паданняў аб прывідах…
Касцёл Раства Багародзіцы ў вёсцы ТРАБЫ пабудаваны ў пачатку 20 ст. і з’яўляецца помнікам архітэктуры неаготыкі. Касцёл дзейнічае і ў нашы дні.ІЎЕ — гарадскі пасёлак, які вядомы як мястэчка з XVII ст. У той час тут размяшчалася адна з першых на Беларусі друкарняў, у якой быў надрукаваны шэраг праваслаўных кніг, а таксама “Граматыка” Мялеція Сматрыцкага. Іўе, падобна самой Беларусі, сабрала пад сваімі “крыламі” і старэйшую драўляную мячэць Беларусі, і манументальны барочны ансамбль бернардзінскага кляштару, і маляўнічую забудову Рынкавай плошчы, і сінагагальны двор…
Усё бліжэй да мяжы з суседкай-Польшчай у вёсачцы ЛІПНІШКІ можна пабачыць захаваны і дзейны да нашага часу касцёл Святога Казіміра, прыклад архітэктуры неаготыкі, які вылучаецца сярод іншых матэрыяламі, з якіх пабудаваны — цэгла і граніт. Фундатарам касцёла Святога Уладзіслава ў вёсцы СУБОТНІКІ з’яўляецца граф Умястоўскі. Касцёл па стылі і часе будаўніцтва можна прыраўнаць да Ліпнішскага, але Суботніцкі вызначаецца тым, што пабудаваны толькі з чырвонай цэглы, а у яго крыпце знаходзяцца пахаванні Умястоўскіх.
Родавая ж сядзіба гэтай сям’і знаходзіцца ў суседнім мястэчку ЖАМЫСЛАЎ. Маёмасцю Умястоўскіх яна стала ў 1805 г., а ў канцы стагоддзя граф аддае сядзібу пад навуковую базу Віленскаму ўніверсітэту, падчас 1-ай сусветнай вайны сядзібу занялі немцы… Палац, гаспадарчыя пабудовы, вінакурня і парк захаваліся да нашага часу. Дарэчы, сам палац называюць зменшанай копіяй варшаўскіх Лазенак (як по знешняму падабенству, так і па інтэр’ерах). Аднак сёння аб былой велічы мала што нагадвае…
Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік курсаў беларускай мовы “Мова Нанова” — як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя беларускай мовы. Вяртанне ў Мінск не раней за 22.00, а пры наяўнасці зацікаўленасці, магчымасці, сіл і жадання, можна і пазней.
Прапануем узяць ў падарожжа:
• зручны абутак ці гумавыя боты — нават у Парыжы ці Мілане яны цяпер у трэндзе, а чым горш нашыя вёскі
• кішэнны ліхтарык — наша падарожжа праходзіць па тых мясцінах, у якіх не занадта часта бываюць турысты, не праводзілася
рэстаўрацыя, таму прапануем узброіцца асабістымі сродкамі “асвятлення аб’ектаў”
• “заплечнікавы бутэрброд” — згатаваны дома, загорнуты ў сурвэтку і надзейна схаваны ў заплечнік. Бо калі
Вы адчыніце заплечнік дзесьці пасля Гальшанскага замку, гэты схаваны бутэрброд падасца Вам сапраўдным скарбам.
Кошт экскурсіі ўключае:
• аўтобус туркласса
• экскурсійнае абслугоўванне
∘ Беніца — касцёл Святой Троіцы
∘ Крэва — рэшткі замка
∘ Баруны — касцёл Святых Пятра і Паўла, кляштар базыльян
∘ Гальшаны — рэшткі замка
∘ Трабы — касцёл Раства Багародзіцы
∘ Іўе — касцёл і мячэць
∘ Ліпнішкі — касцёл Святога Казіміра
∘ Суботнікі — касцёла Святога Уладзіслава
∘ Жамыслаў — сядзіба Умястоўскіх
• кава, гарбата, печыва
• фірмовыя сувеніры
Працягласць экскурсіі — 400 км, 14 гадзiн.
8 ліпеня, 8.00, пр. Незалежнасці 31а, дом-музей РСДРП. Кошт 350 тыс. руб., студэнтам “Мовы Нанова” зніжка 10%
ЗАПІСАЦЦА МОЖНА ТУТ
Або патэлефанаваўшы ў турфірму “Віаполь”:
Тэл./факс: (+375 17) 289 15 39, 226 15 76
Тэл. маб.: (+375 29) 689 15 39, 779 15 39