Музыка ў падтрымку кіно: «Палац», «Akute», Hurma» далі дабрачынны канцэрт у Мінску (фотасправаздача)
У першы дзень красавіка ў клубе «Re:public» прайшоў музычны канцэрт «Сваё кіно» з удзелам гуртоў «Палац», «Akute», «Hurma», «.K», «Pauline» і «Martin S». Мэта імпрэзы — падтрымаць беларускае незалежае кіно, у прыватнасці, фільм «Душы мёртвыя».
«Душы мёртвыя» — гэта сацыяльная драма, якая разбурае агульнапрынятыя стэрэатыпы пра людзей з інваліднасцю.Фільм быў зняты «адным кадрам», так доўга
ў Беларусі яшчэ ніхто не здымаў.
Акцёрскі склад — сумесная праца прафесійных акцёраў вядучых тэатраў Беларусі з людзьмі з інваліднасцю. Фільм ужо цалкам зняты, засталося сабраць грошы на пераагучнку і мантаж праекту.
Краўдсорсінг кінастужкі працягніцца яшчэ некалькі дзён.