Наталля Нікіціна і Вольга Акуліч — 11 чэрвеня ў кнігарні «Галіяфы»
11 чэрвеня 2014 года ў кнігарні «Галіяфы» (Мінск, вул. Валгаградская, 6 – непадалёк ад метро «Маскоўская») адбудзецца творчы вечар дуэта Наталля Нікіціна і Вольга Акуліч. Пачатак а 19-й гадзіне.11 чэрвеня 2014 года ў кнігарні «Галіяфы» (Мінск, вул. Валгаградская, 6 – непадалёк ад метро «Маскоўская») адбудзецца творчы вечар дуэта Наталля Нікіціна і Вольга Акуліч. Пачатак а 19-й гадзіне.
Наталля Нікіціна — аўтар-выканаўца, піша песні па-руску і па-беларуску, прытрымліваецца традыцый класічнай бардаўскай песні.
Вольга Акуліч — аўтар-выканаўца, вакалістка рок-гурта «Верасень», больш схіляецца да блюз-рокавага гучання.
Што аб’ядноўвае гэтых такіх розных аўтараў? Па-першае, даўняе сяброўства. А па-другое – цыкл песень, створаных супольна. Такім чынам і атрымаўся дуэт: Наталля Нікіціна (вакал, тэксты, музыка, гіталеле — шасціструнны аналаг укулеле), Вольга Акуліч (гітара).
Упершыню дуэт выступіў на фестывалі ў Таліне (Эстонія), а цяпер вырашыў прадставіць сваю новую праграму мінскай публіцы. Апроч супольнай праграмы, Вольга Акуліч прадставіць таксама сваю новую «праграму без гурта» на рускай і беларускай мовах.
Уваход вольны.