Новыя прыгоды літары Ў
Прэм'ерныя паказы дзіцячага спектакля "Як літара Ў вясну гукала" адбудуцца 23 і 24 сакавіка ў Маладзёжным Тэатры Эстрады.
Гэты праект з'яўляецца сэнсавым працягам каляднай казкі "Як літара Ў уратавала Каляды" і распавядае пра дзівоснае падарожжа Літары "Ў" і яе сяброў у Чароўны Бор да злога чараўніка Зюзі, каб вызваліць Вясну з ледзянога палону.
Лібрэтта і музыку ізноў напісаў Раман Арлоў, але гэтым разам на сцэне будуць таксама гукальныя песні і беларускія танцы гурта Гуда і Школы Традыцыйнага Мастацтва.
Частка персанажаў ужо знаёмая публіцы па казцы "Як літара Ў уратавала Каляды", але будуць і новыя зеаёмствы і ўражанні, а таксама, безумоўна, самы сакральны беларускі абрад — Гуканне Вясны.
Усім дзеткам —салодкі пачастунак, а дарослым музычны падарунак!
Даведкі па тэл. 44 5517706, 29 8517706
Паводле прэс-рэлізу