Пад Белавежскай пушчай пройдзе «Village-фэст»
Фестываль «Village-фэст» — гэта не толькі выступы лепшых фолькавых і аўтэнтычных калектываў з Беларусі і замежжа, але і майстар-класы, супольныя спевы ды танцы, традыцыйныя стравы і атмасфера беларускай вёскі.
Усё гэта адбудзецца 29 верасня ў маляўнічым месцы — вёсцы Стойлы, што знаходзіцца на мяжы Белавежскай пушчы.
У праграме:
• Канцэрт польскага фольк-калектыва «Z lasu» (Варшава), палескіх гуртоў «Церабяначка» і «Чабатухі» (Пінскі раён)• Майстар–клас па прыродным голасе ад Сержука Доўгушава (гурт Vuraj)• Спеўны сход: спяваем палескія песні разам з носьбітамі• Палескае застолле• Выстава-продаж твораў майстроў-рамеснікаў• Спектакль «Прытулак памяці», прысвечаны «знікаючым» вёскам і Народнаму майстру Міколу Тарасюку
• Экскурсія «Стойлы — ядлаўцовы гай»• Майстар-клас Народнага майстра Беларусі, разьбяра Уладзіміра Чыквіна «Ядлаўцовыя таямніцы»• Дзіцячыя забавы
Запрашаем на прыродны адпачынак і знаёмства з традыцыяй!
Падрабязная інфармацыя па тэл.: 8 (044) 7876038, 8 (029) 2271368 e-mail: tradycyja.by@gmail.com, квіткі тут. Усяго 60 месцаў!
Арганізатар фестывалю «Village-фэст» — праект Tradycyja (FB, VK).
Трансфер арганізоўваецца па папярэднім запісе за асобны кошт.
Паводле прэс-рэлізу