«Паэты жывуць у песнях»
20 красавіка ў пабклубе «Графіці» адбудзецца справаздачны канцэрт праекта «Паэты жывуць у песнях» і прэзэнтацыя дыска.
Праект быў задуманы з мэтай звярнуць увагу на паэтычную спадчыну Беларусі, выклікаць жаданне да яе вывучэння і папулярызаваць вершы беларускіх класікаў праз музыку. Намі былі сабраны спевы, напісаныя на вершы беларускіх паэтаў: 24 выканаўцы даслалі нам свае песні, якія часам здзіўлялі спецыфічным бачаннем паэзіі і цікавай інтэрпрэтацыяй нашых класікаў. У выніку галасавання слухачоў і адзнакі журы з дасланых былі абраныя лепшыя песні, якія ўвойдуць на дыск. Дыск будзе прэзэнтаваны на канцэрце.
На канцэрце для вас будуць граць: Фёдар "Дарафей" Жывалеўскі; Сонтрава; Сяргей Башлыкевіч; Нельга забыць
Весці мерапрыемсва будзе Франак Вячорка. На нашым мерапрыемстве Вас чакаюць падарункі ад гурта BosaeSonca!
Дакладная інфармацыя аб мерапрыемстве тут: http://vk.com/paety.pesni