У Сімферопалі з'явіліся графіці "Крым — гэта Украіна"
На доўгім бетонным плоце, які агароджвае чыгуначныя шляхі ў жылых кварталах горада, у адну з апошніх начэй невядомы мастак намаляваў пано "Крым — Украіна!". Мастак выкарыстаў для графіці колеру ўкраінскага сцяга, паведамляе.Крым.реалии.
Графіці
выклікалі вялікую цікавасць— мінакі фатаграфуюцца на яе фоне, а машыністы цягнікоў даюць працяглыя гудкі — "Слава Украіне!".
Гэтая пляцоўка, якую гараджане паміж сабой называюць "Сцяна свабодных мастакоў Крыму", існуе ўжо некалькі дзесяцігоддзяў. Яна апынулася ідэальным месцам для гарадскіх графіці. Сцяну некалькі разоў замалёўвалі, але графіці на актуальныя тэмы з'яўляюцца там зноўку.