Памідораў і Дзянісаў сыграюць дабрачынны канцэрт у сінагозе
Дабрачынны вечар Аляксандра Памідорава і Алеся Дзянісава ў Вялікай залі Харальнай сінагогі.
Сінагога – дом малітваў, сходаў ды навучання для мясцовай габрэйскай супольнасці. Для усіх гараджан – гасціннае месца ўнікальнай культуры.
Усяго 100 год таму, калі ў Гародні квітнела габрэйскае жыццё, у Харальнай сінагозевыступалі лепшыя музыкі з Варшавы, Парыжу, Берліна, іншых вялікіх еўрапейскіх гарадоў.
Сёння, калі дзейнасць супольнасці адраджаецца, Харальная сінагога зноў шырока адчыняе дзверы для гасцей.
12 красавіка кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ў Вялікую залю Харальнай сінагогі, дзе выступяць Аляксандр Памідораў і Алесь Дзянісаў. Праграма абодвух вядомых рок-музыкаў будзе акустычнай. Алесь Дзянісаў прадставіць праграму паводле вершаў гарадзенскага паэта Алеся Чобата. Аляксандр Памідораў выканае ўласныя песні, а таксама добра знаёмыя мелодыі на ідыш.
Пачатак а 18-й гадзіне
Харальная сінагога, вул. В. Траецкая, 59а
Уваход на творчую сустрэчу вольны. Арганізатары прапануюць зрабіць дабраахвотнае ахвяраванне на рэстаўрацыю сінагогі.