Памёр знакаміты пісьменнік Габрыель Гарсія Маркес
Сумная вестка пра смерць Маркеса прыйшла з Мехіка. Яму было 87 гадоў.
Фота — mediablender.com.ua
Гарсія Маркес — знакаміты калумбійскі пісьменнік-празаік, журналіст, выдавец і палітычны дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1982 года.
Прадстаўнік літаратурнага кірунку "магічнага рэалізму" і карыфей лацінаамерыканскай і сусветнай прозы XX стагоддзя, ён з'яўляецца аўтарам сусветна вядомых кніг, такіх як "Сто гадоў адзіноты", "Восень патрыярха" і "Палкоўніку ніхто не піша", нагадвае РІА "Новости".
euroradio.fm