Вечар у пустыні на Марсе. 1932. Фота з сайта drazdovich.by
Язэп Драздовіч – мастак, пісьменнік, этнограф, скульптар, хірамант, археолаг, астраном-аматар. Значная фігура для беларускай культуры ХХ стагоддзя. Самабытны чалавек, чыё жыццё прайшло ў зямных і нябесных пошуках.
Чытайце таксама:
Творчасць Язэпа Драздовіча – гэта свайго роду балансаванне паміж прафесійным і інсітным, наіўным мастацтвам. Падобнага роду «сумежныя» феномены часам могуць бянтэжыць, ставіць у тупік, бо не ўпісваюцца ні ў якія сістэмы каардынатаў. Але менавіта гэтая адмысловая харызматычнасць прыцягвае і зачароўвае.
Праграма лекторыя:
7 кастрычніка. Футурызм Язэпа Драздовіча. Зямныя і нябесныя шляхі мастака
Чытае Надзея Усава, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік НММ РБ
14 кастрычніка. Язэп Драздовіч: ствараючы сусветы…
Чытае Вольга Архіпава, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік НММ РБ, куратар выставы «Сусвет Язэпа Драздовіча»
21 кастрычніка. Касмалагічныя ўяўленні Язэпа Драздовіча (працоўная мова – беларуская)
Чытае Галіна Горава, кандыдат мастацтвазнаўства, мастак-жывапісец, член Беларускага саюза мастакоў
28 кастрычніка. Маляваныя дываны Язэпа Драздовіча
Чытае Аксана Коўрык, кандыдат мастацтвазнаўства, выкладчык БДПУ імя М. Танка
4 лістапада. Скульптура і разьба ў творчасці Драздовіча
Чытае Павел Вайніцкі, кандыдат мастацтвазнаўства, скульптар, выкладчык БНТУ.
Лекцыі праводзяцца ў прасторы выставы «Сусвет Язэпа Драздовіча». Трапіць на лекцыю можна па квітку ў музей. Абанемент на наведванне ўсіх пяці лекцый ужо ў касе музея!
Тэлефон для даведак: +375(17) 327-71-63