«Інста ці ВК? Як раскруціць свае праекты ў сацсетках»: лекцыя ў Гомелі

Цэнтр новых ідэй запрашае 29 верасня на дыскусію і лекцыю з лайфхакамі па вядзенні акаўнтаў у сацыяльных сетках, якая пройдзе ў Гомелі.

insta_vs_vk_in_homel.jpg


Многія маглі паверыць, што са з’яўленнем сацыяльных сетак усё стане проста: маўляў, людзі там толькі вас і чакаюць. Але насамрэч без грунтоўнага падыходу ў вас не атрымаецца дасягнуць поспеху ці выйсці на сваю аўдыторыю, а пра ваш праект ніхто не даведаецца.
Як сачыць за апошнімі трэндамі ў сацыяльных сетках? Хто ваш брэнд-персона? Якія фарматы выкарыстоўваць і як правільна падаваць інфармацыю ў адпаведных сацыяльных сетках?
Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.
Пра лектараў:
Франак Вячорка – эксперт у лічбавых медыях і актывізме. Франак з’яўляецца крэатыўным дырэктарам Беларускай службы радыё «Свабода», віцэ-прэзідэнтам Digital Communication Network, а таксама кансультантам United States Agency for Global Media. Іван Шыла – уладальнік малога бізнесу і SMM-спецыяліст. Раней працаваў на радыё «Свабода», газеце «Наша Ніва» і тэлеканале «Белсат». Іван вядзе падкаст Цэнтра новых ідэй.
Лекцыя пройдзе ў Гомелі 29 верасня, а 16.00 у арт-прасторы «Каўчэг» (пр. Перамогі, 2а, 2 паверх).

Уваход вольны, але дзейнічае рэгістрацыя на мерапрыемства.
Мерапрыемства ў VK Мерапрыемства ў Facebook