Прэзідэнцкая бібліятэка дэманструе работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
"Мір: Імгненні прыгажосці", — так называецца выстава творчых работ навучэнцаў і педагогаў Мірскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа ў Прэзідэнцкай бібліятэцы.
Народнае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі з'яўляецца важнай часткай мастацкай культуры. Яно глыбока традыцыйнае, бо адлюстроўвае самога быццё этнасу і з'яўляецца вынікам развіцця самабытных рамёстваў і промыслаў беларусаў.
Прадстаўленыя творчыя працы пры ўсёй ступені мастацкай імправізацыі захоўваюць практычнасць і функцыянальнасць вырабаў, нясуць у сабе пэўную канструктыўнуюлогіку і прадуманасць формаў, падкрэслена канкрэтнай тэматыкай задумы, альбо выкарыстаннем архаікі арнаменту ў дэкоры — усё тое, чым валодалі традыцыйныярамесныя вырабы нашых продкаў.
Выстава будзе працаваць у бібліятэцы да 31 сакавіка 2015 года.