Расійскі перакладчык выкарыстаў для перадачы японскага дыялекта беларускую трасянку

У расійскім выдавецтве «Эксмо» у кастрычніку выйшаў зборнік апавяданняў Харукі Муракамі «Мужчыны без жанчын». Галоўныя героі апавяданняў — мужчыны, якіх па самых розных абставінах пакінулі жанчыны.

snzdo0rv6m68umvsjgoc3g_wh0sw.png


«Медуза» апублікавала фрагмент апавядання Муракамі «Yesterday», дзе адзін з герояў размаўляе на кансайскім дыялекце японскай мовы.
Што адметна, у рускім перакладзе гэты кансайскі дыялект перададзены г. зв. трасянкай — сумессю рускай і беларускай моваў.
У тэксце гэта выглядае так.
«— Китару — редкая фамилия, — заметил я, когда мы только познакомились.
— Так, точна. Очань рэдкая, прыкинь, — ответил он.
— В «Лотте», помнится, был питчер с такой же фамилией.
— Так, но да яго нияким бокам. Але, фамилия рэдкая, можа, якая и радня».
«Ну, як бы прылежна вучыуся. Запамінау глаголы, сушчаствітельныя, ударэнні. Прымерна так жа, як вучат ангельскій ті хранцузскій. Некалькі разоу ездзіу пракцікавацца у Кансай», — яшчэ адзін узор.
«— Вось яно што! Ну, точь-в-точь, як у мяне. Адрэс — у квартале Дэнъен-Цёфу, а жывем на самым яго водшыбе. Дом — не дом, а развалюха. Як-небудзь прыязджай, паглядзіш, яким бывае Дэнъэн-Цёфу. Не паверыш сваим глазам. Але кожны раз парыцца за гэта тожа не дзела. Гэта проста адрас. Таму я, наабарот, з самага пачатку кажу, нарадзіуся и вырас у Дэнъэн-Цёфу. Вроде таго, «як? крута, так?».
«Наша Ніва»