Распачаўся V Рок-фестываль “Роковіско Гайнаўка 2013” (фота)
Першая частка — гэта конкурс, у якім прымае ўдзел дзесяць калектываў. Сёлета пераважаюць больш цяжкія напрамкі рок-музыкі. Змагацца за адну з трох узнагарод будзе і беларускі гурт “Рэлікт”. Мерапрыемства мае ўжо сталых фанатаў, гаворыць арганізатар “Роковіска Гайнаўка Тамаш Ціханюк:

— Ужо чарговы, пяты, год рыхтуем фестываль “Роковіско Гайнаўка”. І мушу сказаць, што пяты год запар у гайнаўскім амфітэатры сустракаюцца людзі, якіх аб’ядноўвае музыка. Я гавару не толькі пра музычныя гурты, але і пра публіку. Такую музыку мы не пачуем праз тэлебачанне ці радыё. Дзеля такой музыкі людзі прыязджаюць сюды, яны ведаюць і любяць гэтую музыку.
Зоркай вечара будзе Томэк Ліпіньскі з гуртом “Цільт”, ды яшчэ выступяць, між іншымі, “Матэрыя” і “Свободна”. Арганізатарам з’яўляецца Фестываль “Роковіско Гайнаўка”.






Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара