Робім ромб! У Мінску прэзентуюць кнігу Віктара Сямашкі
1 ліпеня ў мінскай культ-прасторы "Тартак" адбудзецца канцэрт-прэзэнтацыя новае кнігі паэта, музыкі й журналіста Віктара Сямашкі.
У зборнік "Ромб" увайшлі 6 вершаваных цыклаў, напісаных цягам 2012 - 2014 гадоў. Тэкст аздоблены паўсотняў аўтарскіх малюнкаў.
Галоўным рэдактарам кнігі выступіў паэт і даследчык беларускай літаратуры Віктар Жыбуль. Вокладку змайстраваў Дзяніс Кудраўцаў (Sinie Gory). Выданне пабачыла свет у Беластоку праз выдавецтва Eko-press і часткова за грошы ахвярадаўцаў.
Падчас прэзентацыі выступяць асобы, якія так ці інакш спрычыніліся да выдання "Ромбу". А таксама гурты Sinie Gory, "Балцкі Субстрат", "Віктар Сямашка ды Кумпанія" ды іншыя неспадзяваны госці.
Імпрэза пройдзе ў культурніцкай прасторы “Тартак” (Мінск, вул. Магілеўская, д. 2, корпус 2, 4-ы паверх, ст. м. “Інстытут культуры”). Пачатак у 18.00. Уваход вольны.