Руская мова губляе папулярнасць у СНД
На рускай мове размаўляюць усё радзей. Найбольш папулярнасць рускай мовы ўпала ў Казахстане. Адзінае выключэнне на постсавецкай прасторы — Беларусь. З 1994 года колькасць рускамоўных беларусаў павялічыўся на 20%.
За 22 гады руская мова страціла пазіцыі ў краінах постсавецкай прасторы больш, чым любая іншая мова. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле “Financial Times”.
Больш за ўсё гэта адчувальна ў Казахстане, дзе ў 2016 годзе 20% людзей размаўлялі дома на рускай мове, у той час як яшчэ 15 гадоў таму такіх было 33%.
Змяншэнне колькасці людзей, якія ў асноўным гавораць па-руску, назіраецца ва Украіне і краінах Балтыі.
У 1994 годзе рускамоўных украінцаў было 33%, а ў мінулым годзе — ужо 24%.
Эксперты тлумачаць такія трэнды палітычнымі прычынамі.
Станоўчая тэндэнцыя русіфікацыі насельніцтва сярод постсавецкіх народаў назіраецца толькі ў Беларусі. З 1994 года колькасць рускамоўных беларусаў павялічыўся на 20%. Паводле korrespondent.net