«СБ. Беларусь сёння» абвясціла збор сродкаў на мемарыял у Курапатах

У Беларусі аб'яўлены збор сродкаў на ўзвядзенне ў Курапатах памятнага знака і добраўпарадкаванне ўрочышча, паведамляе «СБ. Беларусь сёння».

8_in_kurapaty.600.jpeg


Нумары дабрачынных разліковых рахункаў у філіяле № 514 ААТ «АСБ Беларусбанк»: у беларускіх рублях — 364 205 503 2193; у доларах — 364 205 503 2223; у еўра — 364 205 503 2210.
Як паведамляе «СБ. Беларусь сёння», грамадскай рабочай групай аб'яўлены конкурс на эскіз знака, які закліканы ўвекавечыць памяць пра ахвяраў палітычных рэпрэсій. Мэтай конкурсу з'яўляецца пошук найбольш выразнага мастацкага адлюстравання ладу ўрочышча Курапаты як агульнанацыянальнага месца памяці і смутку.
«Гэта могуць быць ідэі-замалёўкі, эскізы, аўтарскія кампазіцыйныя рашэнні або гатовыя праекты. Важна, каб у гэтым трагічным для Беларусі месцы знаходзіўся памятны знак, які ўвекавечвае ўсіх ахвяраў палітычных рэпрэсій 20-40-х гадоў XX стагоддзя», — адзначаецца ў паведамленні газеты.
Ідэі можна дасылаць ў друкаваным выглядзе па адрасе: Мінск, 220013, вул. Багдана Хмяльніцкага, 10а, каб. 326, з паметкай «На конкурс». У электронным выглядзе — на адрас kuropaty@sb.by з такой жа паметкай.
Паводле naviny.by