Сёння ў Мінску — сустрэча са Святланай Алексіевіч

16 верасня а 19.00 Пасольства Германіі запрашае на сустрэчу са Святланай Алексіевіч, якая ў 2013 годзе атрымала Прэмію міру Саюза нямецкіх кнігагандляроў.



sviatlana_alieksievicz.jpg

У кнігах Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд» не навязваюцца абсалютныя ісціны, але заўсёды ўздымаецца пытанне аб іх магчымасці, лёсе «абсалютных ісцін» былой эпохі і нашай адказнасці за мінулае, сучаснае і будучае.
Наколькі літаратура сёння можа быць інструментам асэнсавання грамадства і фіксаваць галасы тых, чый вопыт часта «раствараецца» у вялікай гісторыі? Аб чым варта сёння гаварыць і пісаць у першую чаргу: аб гуманізме, гісторыі, нацыі, маралі, каханні, нянавісці, прыватным жыцці, еўрапейскіх каштоўнасцях або беларускай аўтэнтычнасці?
Сустрэча са Святланай Алексіевіч пройдзе ў фармаце вольнай дыскусіі.
Мадэратар дыскусіі: Аляксей Братачкін, кіраўнік канцэнтрацыі «Публічная гісторыя» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі.
Пасольства Германіі ў Мінску, Інстытут імя Гётэ ў Мінску, ЦЭХ, пр. Незалежнасці, 58, корпус 6.