Створым энцыклапедыю сучаснасці — выдадзім разам «Мазаіку жыцця»

Аляксандр Тамковіч распачаў на www.talaka.by збор сродкаў, каб кніга «Мазаіка жыцця», праца над якой доўжылася больш за 5 гадоў, пабачыла свет.

cdbd88d03876de046c8317d32115.jpeg

Сярод герояў кнігі Алена Анісім, Зміцер Вайцюшкевіч, Кася і Алесь Камоцкія, Генік Лойка, Наталля Гардзіенка, Алесь Пушкін, Барыс Пятровіч, Віктар Марціновіч, Андрэй Хадановіч... І шмат хто яшчэ.

— На маёй кніжнай паліцы стаяць дзве энцыклапедыі, — распавядае Аляксандр Тамковіч. — Адна — “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі”, другая — “Рэспубліка Беларусь”. Першая вельмі сціплая, другая шыкоўная, з “залатымі літарамі” і каляровымі фота, што сведчыць у тым ліку і пра адсутнасць дэфіцыту сродкаў. Першая выпушчана да 1995 года, і многія ў яе патрапіць банальна не паспелі. Другая заканчваецца 2007 годам, і многіх туды “не паспелі” паводле цэнзарскіх меркаванняў.

Кніга “Мазаіка жыцця” (як і папярэднія васямнаццаць) павінна ліквідаваць гэтую недарэчнасць. Ніколі не разглядаў свае выданні як камерцыйныя праекты. Наадварот, імкнуўся абысціся без грошай чытачоў, бо добра ведаў, што яны далёка не самыя багатыя людзі. На жаль, на гэты раз я вымушаны прасіць ВАШАЙ дапамогі, бо без яе выдаць кнігу проста немагчыма.

Аляксандр Тамковіч

Аляксандр Тамковіч

Наконт назвы я раіўся з добрым сябрам Алесем Бяляцкім, які ў той час знаходзіўся ў Бабруйскай калоніі. Ён яе ўхваліў, і меў рацыю, бо Алесь Бяляцкі — не толькі вядомы праваабаронца, якога тройчы намінавалі на атрыманне Нобелеўскай прэміі міра, але і дасведчаны літаратуразнаўца.

Мазаіка — слова, што паходзіць з латыні і першапачаткова азначала "твор, прысвечаны музам". Адно з сучасных — "злучэнне разнародных элементаў, стракатая сумесь”. Тое, што, фактычна і ёсць у кнізе.

Сярод герояў: музыкі і спевакі Зміцер Вайцюшкевіч, Ігар Варашкевіч, Іван Кірчук, Алег Хаменка, Кася і Алесь Камоцкія, скульптар Генік Лойка, гісторык Наталля Гардзіенка, мастакі Генадзь Драздоў і Алесь Пушкін, пісьменнікі Барыс Пятровіч і Віктар Марціновіч, паэт Андрэй Хадановіч, кінарэжысёры Андрэй Кудзіненка і Андрэй Курэйчык, культуролагі Юля Чарняўская і Сяргей Харэўскі, апантаныя змагаркі за беларускую мову Алена Анісім і Ніна Шыдлоўская... І шмат хто яшчэ.

Называць гэтых людзей уніклівым словам "іншыя" я не магу па той прычыне, што кожны з іх — АСОБА, ЗОРКА. Агулам — некалькі дзясяткаў нарысаў. Зразумела, змясціць усіх у адной кнізе вельмі складана, таму "Мазаіка жыцця" — пачатак новага біяграфічнага праекта, і я ўпэўнены — з БОЖАЙ дапамогай мы створым гэтую энцыклапедыю сучаснасці.

З той толькі розніцай, што звычайна ў энцыклапедыях пра чалавека напісана некалькі абзацаў, а тут — споведзі і разгорнутыя нарысы. У кожнай персаналіі — падрабязны аповед пра жыццёвы і творчы шлях АСОБЫ. Плюс эксклюзіўныя, незвычайныя фотаздымкі з сямейных альбомаў, колькасць якіх налічвае сотні.

Увогуле ж работа над кнігай доўжыцца больш за пяць гадоў, газетныя варыянты нарысаў друкаваліся (і друкуюцца) у штотыднёвіку "Новы Час". Цяпер наспела неабходнасць зрабіць асобную ЎНІКАЛЬНУЮ кнігу, якая стане запатрабаванай як у хатніх, так і ў публічных бібліятэках.

Шчасце Сяргея Харэўскага

Погляд праз шкло Генадзя Драздова

fotka14_logo_1.jpg

Гэнік Лойка: Я не хацеў, каб усё было ціха


Шляхі Уладзіміра Сіўчыкава

Наталля Гардзіенка: Захацелася вярнуць імёны


Віктар Марціновіч: я зразумеў, што такое пісьменніцкі драйв

Алесь Аркуш: «Трэба заўсёды імкнуцца да самастойнасці»


Ірына Дубянецкая

Ірына Дубянецкая


Пачаткі Ірыны Дубянецкай


"Мазаіка жыцця" будзе надрукаваная літаральна праз некалькі тыдняў пасля атрымання неабходнай сумы.

Падтрымаць выданне кнігі можна ТУТ