«Гімназія № 13» будзе выдадзена па-беларуску
Аповесць «Гімназія № 13», якую напісалі нашы землякі Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак, займае знакавае месца ў дзіцячай літаратуры апошняга дзесяцігоддзя на постсавецкай прасторы.
Першае выданне гэтага твору ў суседняй Расіі адбылося ў 2010 годзе, агульны наклад склаў больш за 20 тысяч асобнікаў.Выдавецтва «Янушкевич» рыхтуе да выхаду беларускага выданне «Гімназіі № 13». Але патрэбна наша з вамі дапамога.
Для гэтага ёсць некалькі важных прычын:
• Вытанчаны пераклад на беларускую мову вядомай пісьменніцы Раісы Баравіковай;• Неверагодныя падзеі адбываюцца ў Мінску, у рэальнай гімназіі № 13;• Твор прасякнуты беларускім фальклорам, гэта самы сапраўдны шляхаводнік па нашай старажытнай міфалогіі;• У рэшце рэшт, абодва аўтары жывуць у Беларусі і вельмі зачакаліся публікацыі на роднай мове.
Сюжэт кнігі захоплівае з першых старонак. Некалькі гімназістаў трапляюць у вельмі незвычайную сітуацыю. Іх гімназія зачараваная — час тут спыніўся, а дапамогі і паратунку чакаць няма адкуль. Прыходзіцца добра паламаць галаву, каб вярнуцца ў нармальны свет, да звыклых рэчаў. Падлеткам з 7-га класа трэба наладзіць стасункі з дамавымі (тут яны называюцца «кабінетнымі»), угаварыць ката Ваську даць неабходныя інструкцыі як дзейнічаць, збіраць нязвыклыя артэфакты, але самае галоўнае — вырашыць тысячагадовую спрэчку Белых і Чорных язычніцкіх багоў. Што казаць, вас чакаюць папросту фантастычныя прыгоды і захапляльнае падарожжа ў чароўны свет міфаў і легенд.
На краўдфандынгавай платформе УЛЕЙ абвешчаны збор сродкаў на фінансаванне праекта. Кожны, хто падтрымае праект, будзе ўпісаны ў гісторыю беларускага выдання і можа атрымаць кнігу па выгадным кошце. У якасці падзякі з боку аўтараў і выдавецтва выстаўлены лоты з вельмі цікавымі бонусамі і прапановамі, як, прыкладам, адмысловы квэст па сюжэце кнігі адьбо адкрыты ўрок у школе з удзелам знакамітых пісьменнікаў А. Жвалеўскага і Я. Пастэрнак.
Паводле прэс-рэліза