Святочны канцэрт гуртоў "AKUTE" і "Разбітае сэрца пацана"
6 сакавіка ў мінскім клубе “Рэпаблік” пройдзе вялікі супольны канцэрт "AKUTE" і "Разбітае сэрца пацана". Абедзве каманды адыграюць праграмы, якія будуць месціць не толькі старыя, правераныя часам хіты, але і новыя песні, што з’явіліся на свет зусім нядаўна.
“Для нас заўсёды была цікавай творчасць"Разбітае сэрца пацана", кажа вакаліст гурта AKUTE Станіслаў Мытнік. Прынамсі, адзін з нашых першых канцэртаў у родным Магілёве мы таксама гралі сумесна з імі. Калі нядаўна быў падобны жа выступ, то і мы і хлопцы з РСП былі прыемна ўражаны наколькі яны запомніліся народу яшчэ з тых часоў”.
Дзяніс Тарасенка, “Разбітае сэрца пацана”: “Акутэ — гурт, які, безумоўна, заваюе сэрца кожнага меламана, а хутчэй за ўсё, меламаншы, сваімі касмічнымі сугуччамі, гармоніямі і настроем. Пра што спяваюць "Акутэ" — па вялікім рахунку — не важна, усё зліваецца разам і выносіць нас у свет меланхоліі, цёплых коўдраў, віскі, насмарку і смутнай надзеі на лепшае. Мрачнаватая танцавальнасць прымушае міжволі рухацца ўжо з першых тактаў практычна любой песні. І за ўсім гэтым стаяць трое усмешлівых і жыццярадасных хлопцаў з Магілёва! "Акутэ" — наведванне абавязковае!”
Кошт квіткоў:
Квіткі:
180 000 — першыя 100. прома-кошт.
200 000 — астатнія, танцпол.
250 000 — месца за столікам + кампакт-дыск у падарунак.
Да канцэрту квіткі могуць падаражаць, таму раім набываць загадзя!
Кропкі продажу:
— клуб Re:public
— пераход Я.Коласа
— kvitki.by, ticketpro.by, kassy.by
Даведкі па тэл. 29 6490888, 29 8517706