Толькі на працягу аднаго дня 500 аматараў тэатра набылі квіткі на спектаклі Купалаўскага тэатра

Толькі за другога ліпеня бягучага года рэалізаваны 500 квіткоў на пастаноўкі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, якія запланаваны ў ліпені бягучага года, што сведчыць аб паступовым вяртанні нашых гледачоў у тэатр.

Купалаўскі тэатр

Купалаўскі тэатр

Найбольшай папулярнасцю сярод аматараў Купалаускага тэатра ў ліпені карыстаюцца топавыя пастаноўкі купалаўцаў, сярод якіх «Рэвізор», «Кароль Лір», «Шляхціц Завальня», «Людзі на балоце», «Чорная панна Нясвіжа», неўміручая «Паўлінка», а таксама вяртанне на купалаўскую сцэну спектакля «Не мой…». Мы удзячны нашым гледачам, сябрам, якія застаюцца з намі ў гэты складаны час, але адначасова святочны для купалауцаў перыяд стогадовага юбілея.
Для ўсіх гледачоў тэатр абавязкова будзе прытрымлівацца мераў бяспекі падчас правядзення спектакляў. Рассадка будзе ажыццяўляцца праз пэўную дыстанцыю ў 2 месцы, а агульная напаўняльнасць залі Галоўнай сцэны не будзе перавышаць 170 гледачоў (з 338 месцаў), а ў залі Камернай сцэны — не больш за 40 гледачоў (з 80 месцаў). Напачатку і напрыканцы спектакля будзе праводзіцца абавязковая дэзынфекцыя памяшканняў тэатра. Таксама вы заўсёды можаце скарыстацца антысептыкамі, размешчанымі ў тэатры.
Паводле прэс-рэліза