«Троіца» выпусціла інтымны альбом, прысвечаны агню

Этна-трыа «Троіца» нарэшце прадставіла новы альбом «Цар-Агонь». Кружэлку можна набыць і паслухаць на ўсіх музычных платформах.

xorosho.com

xorosho.com

«Цар-Агонь» — сёмы па ліку лонгплэй «Троіцы»”, на запіс якога каманда збірала грошы з дапамогай краўдфандынгу. Спачатку музыкі марылі запісаць яго ў польскага гукаінжынера Томаша Рагулы, які працаваў над папярэднім «Зімачка», але пазней вырашылі адмовіцца ад ідэі і спыніліся на мінскай студыі Super 8. Праўда, звядзенне LP зацягнулася па незалежных ад гурта прычынах.
Па словах музыкаў, у параўнанні з маштабнай «Зімачкай», дзе каманда марнавала на кожную песню безліч дарожак, што стварала эфект аркестру і хору, «Цар-Агонь» — камерная, «інтымная праца». Музыкі імкнуліся максімальна наблізіцца да слухача, каб пры праслухоўванні альбома стваралася ўражанне, што гурт грае побач, «у суседнім пакоі драўлянай вясковай хаты».
Euroradio.fm