У Гомелі стваралі батлейку разам
Гомельская краязнаўчая арганізацыя «Талака» разам з філіялам Веткаўскага музея не толькі паказалі спектакль, але і прапанавалі гомельцам стварыць герояў пастаноўкі і хатку-батлейку.
![img_20181223_170624.jpg img_20181223_170624.jpg](/img/v1/images/img_20181223_170624.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Загадчык філіяла Пятро Цалка адзначае карысць ад супольнага працэсу:
— З аднаго боку — талакоўскае дзейства. А з другога — зрабіць батлейку, якая будзе надалей дзейнічаць на вечарынах. Не механічна прыйшоў, пабачыў і сышоў, а ты далучыўся да працэсу, то гэты працэс часткай цябе застанецца.
Талакой усё вельмі хутка робіцца. Калі сесці адному, то ты можаш на гэта тыдзень страціць, можаш месяц, можаш паўгода. Зараз наша мэта — стварыць за адзін працоўны дзень у музеі.
Батлейка — народны тэатр лялек, які атрымаў распаўсюджанне ў Беларусі ў 18 стагоддзі.