У прамым эфіры VOKA адбудзецца модны паказ Ethical Fashion Show#3

Гледачы відэасэрвіса змогуць стаць гасцямі вялікай моднай падзеі ў анлайн-фармаце і першымі ўбачыць калекцыі беларускіх дызайнераў, аб’яднаных тэмай старажытнага свята Купалле.

show.jpg

Лён, натуральныя колеры, традыцыйная беларуская сімволіка – вось што вылучае вопратку, якая будзе прадстаўлена на Ethical Fashion Show#3. Разам з работамі ўжо вядомых дызайнераў у паказе бярэ ўдзел Ірына Ромбак з дэбютнай «Валошкавай» калекцыяй.
Абавязковая ўмова для мадэляў – мінімалістычны макіяж, бо этычная мода прадугледжвае натуральнасць ва ўсім. На подыум выйдуць як маладыя дзяўчаты, так і жанчыны элегантнага ўзросту. Усіх іх аб’ядноўвае любоў да сябе і прыродная прыгажосць.
Паказ арганізуе «Беларуская палата моды». Само мерапрыемства пройдзе ў закрытым фармаце і з невялікай колькасцю гасцей. Але трансляцыя пачнецца ў 19-й гадзіне і будзе даступнай для прагляду з любой кропкі Беларусі ці свету.
Далучыцца да прамога эфіру можна на сайце voka.tv ці праз прыкладанне VOKA на любой прыладзе і ў сетцы любога аператара. У хуткім часе запіс моднага паказу таксама з’явіцца ў архіве відэасэрвіса.