У Мінску распачала працу выстава "Банк БелВЭБ": новае жыццё нацыянальных скарбаў"

6 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі пачала працу выстава "Банк БелВЭБ": новае жыццё нацыянальных скарбаў". 



Экспазіцыя ўяўляе сабой прэзентацыю некаторых музейных калекцый і мае на мэце прыцягненне ўвагі да пытанняў захавання, вывучэння і папулярызацыі збору музея, а таксама ўдзелу фінансавых структур у працэсах яго фарміравання і прадстаўлення культурнай грамадскасці. Выстава, цалкам пабудаваная на фондавых матэрыялах, асобна акцэнтуе тыя нацыянальныя каштоўнасці, якія набытыя ААТ "Банк БелВЭБ" у рамках партнёрства з Нацыянальным гістарычным музеем і атрымалі новае жыццё — музейнае.
На выставе прадстаўлены прадметы з 26-ці фондавых калекцый, сярод якіх калекцыя археалогіі, каштоўных металаў і камянёў, скарбаў, нумізматыкі, іканапісу, музычных інструментаў, выяўленчага мастацтва, нацыянальнага касцюма, зброі і інш.
Фота Сяргея Сацюка, БелаПАН