Вечар беларускай культуры пройдзе ў Гомелі

Вечар беларускай куль­туры пройдзе ў гомельскім Гарадскім цэнтры культуры 21 лютага. На яго запрошаны фолк-гурт «Ягорава гара».

gara.jpg

Пачнецца Вечар а 17 гадзіне ў фае ГЦК. Беларускі каларыт буд­зе прадстаўлены выставай беларускай традыцыйнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці і народных рамёстваў, нацыяналь­най кухні. Будуць гучаць беларускія народныя най­грышы і песні ў выкананні вядомых фальклорных калектываў.

Кульмінацыяй стане канцэрт фолк-гурта «Яго­рава гара», які пачнецца ў 18:30.

Музычны праект «Ягора­ва гара» (Беларусь, Гомель) — гэта сінтэз архаікі і сучаснасці. Спалучаючы аўтэнтычнае выкананне і апрацоўку беларускіх на­родных песень, фолк-гурт стварае яркае шоу, якое прываблівае сучаснага слу­хача.

Музычныя стылі калек­тыва вельмі разнастай­ныя: ад традыцыйных беларускіх лірычных шчы­рых песень пра каханне, за­дорных прыпевак да сучас­най танцавальнай музыкі.

Вечар беларускай культуры прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Ён запланаваны як адзін са складнікаў праекту «Вечары нацыянальных культур у ГЦК». Праект будзе працягвацца.

Уваход у фае бясплат­ны. Кошт квітка на канцэрт 6-10 рублёў. Квіткі можна набыць у касе ГЦК (вул. Ірынінская, 16), т. 75-07-02. Каса працуе з 11 да 19 гадзін без перапынку, выхадныя дні — субота, нядзеля.

Паводле Краязнаўчага сайта Гомеля і Гомельшчыны