Забароненая «Кароткая гісторыя Беларусі» прагучала ў Мінску (фота)
У мінскім клубе "Ілі" Алесь Дзянісаў і гітарыст гурту «Dzieciuki» Андрэй Пудзін 19 кастрычніка прэзентавалі альбом "Кароткая гісторыя Беларусі", створаны на вершы сляпога паэта са Скідзелю Алеся Чобата.
Наведвальнікаў клуба сустракала афіша з іранічным папярэджаннем: "Увага! Нізкі мастацкі ўзровень". Менавіта з такой фармулёўкай мінскія ідэолагі забаранілі прэзентацыю альбома.
Але паколькі ўваход на мерапрыемства быў вольны, згоды ідэолагаў на ягоную арганізацыю не патрабавалася. І дзякуй арганізатарам за тое, што яны знайшлі выйсце з гэтай сітуацыі.
Нягледзячы на сціплы фармат канцэрта, усё прайшло вельмі душэўна. Прыйшлі сябры і добрыя знаёмыя музыкаў. Людзі, якія раней не чулі гэты альбом, прызнаваліся, што былі вельмі ўражаны: песні краналі, месцамі да слёз.
Наступным горадам, дзе будзе прэзентавана "Гісторыя...", будзе Варшава ў лістападзе і некалькі беларускіх гарадоў у снежні.
Спампаваць альбом "Кароткая гісторыя Беларусі" можна тут.