Забыты фотаальбом Зянона Пазьняка
44 гады таму ў свет выйшаў альбом «Браслаўшчына», які падрыхтаваў малады фатограф Зянон Пазьняк.
Выданне 1970 года накладам у 16 500 асобнікаў сёння можа лічыцца рарытэтным. Вядомы фотамастак Георгій Ліхтаровіч, які пазнаёміўся з будучым палітыкам годам раней, адзначыў, што, на яго думку, Зянон Пазьняк на той час быў самым таленавітым беларускім фатографам.
«Салідарнасць» прапануе ўвазе чытачоў частку здымкаў з альбома «Браслаўшчына».