У дыск увайшлі 12 песень на вершы беларускіх паэтаў розных часоў, у тым ліку на вершы Максіма Багдановіча, Наталлі Арсенневай, Адама Русака і Уладзіміра Някляева. Сярод іх і нядаўна прэзентаваная ў сеціве кампазіцыя «Жыве Беларусь», а таксама новыя версіі песень «Я нарадзіўся тут», «Магутны Божа», «Сцяг». Нагадаем, што канцэртная прэзентацыя альбому адбылася пры поўным аншлагу ў мінулыя выходныя ў Вільні.

Музыка граў каля паўтары гадзіны і выканаў большасць песень з новага альбому. Падчас выступу Вайцюшкевіч распавядаў гісторыі напісання музыкі. Па просьбе публікі Зміцер выканаў песню на верш Уладзіміра Маякоўскага, а таксама польскамоўную кампазіцыю. Бард тройчы выступаў на біс і вельмі не хацеў развітвацца з мінскімі прыхільнікамі.



Пасля выступу пабудавалася цэлая чарга з жадаючых набыць альбом і атрымаць аўтограф аб выканаўцы.
