Знакамітыя маляваныя дываны Алены Кіш пакажуць у Магілёве
У музеі гісторыі Магілёва 5 лістапад адкрыецца выстава мастацкіх дываноў Алены Кіш.
Жыхары і госці абласнога цэнтра змогуць убачыць некалькі маляваных дываноў, зробленых рукамі майстрыхі, якія прадаставіць са сваёй калекцыі гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе". Таксама ў экспазіцыю ўвойдуць творы мастацтва сучасных мастакоў і майстроў, прысвечаныя Алене Кіш: карціны, скульптуры, размаляваныя талеркі і інш. Выстава працягне сваю працу да канца лістапада.
Традыцыя маляваць дываны стала папулярнай у 1920-я гады. Наіўныя малюнка віселі каля ложкаў нашых продкаў у вёсках. Іх вельмі часта рабілі на замову з нагоды ўрачыстасці або важнай падзеі. Алёна Кіш зарабляла на жыццё сваёй творчасцю, у тыя часы гэта была рэдкая з'ява для жанчыны. Прычым плацілі не грашыма, а крупамі, хлебам, прадуктамі або нават часовым жыллём.
Алёна Кіш знайшла сваю непаўторную маляўнічую мову, ператварыўшы "маляванкі" у мастацтва. Родам з вёскі Грозава на стыку Палесся і Міншчыны, яна адлюстроўвала палескую прыроду, на яе дыванах можна знайсці рысы барока і іканапісу. Алёна Кіш прадстаўляе Беларусь у сусветным шэрагу прадстаўнікоў наіўнага мастацтва. Яе імя ўнесена ў "Сусветную энцыклапедыю наіўнага мастацтва", прысвечаную 100-годдзю творчай дзейнасці французскага мастака Анры Русо. Там сабраны 800 імёнаў з 50 краін свету. І сярод такіх мастакоў, як Ніка Пірасмані, — наша суайчынніца.