Журы Прэміі Цёткі абвясціла намінантаў

У сераду, 7 сакавіка, былі абвешчаны намінанты Прэміі Цёткі.

ciotka_2.jpg

Завершыліся пасяджэнні мастацкага і літаратурнага журы, падчас якіх былі вызначаныя поўныя спісы кніг, якія сёлета будуць змагацца за атрыманне Прэміі Цёткі ў адпаведных намінацыях. Прэмія заснавана ў 2015 годзе, названа ў гонар беларускай пісьменніцы Алаізы Пашкевіч (Цётка). Заснавальнікі — Беларускі ПЭН-цэнтр, РГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і дабрачынны фонд «Вяртанне».

Прэмія прысуджаецца ў дзьвух намінацыях — «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў», напісаную па-беларуску (аўтару, незалежна ад роду літаратуры — проза, паэзія, драматургія) і «Найлепшае мастацкае афармленне» кнігі для дзяцей (мастаку-ілюстратару кнігі).

Сёлета прэмія ўручаецца ў трэці раз. У мінулыя разы пераможцамі былі прызнаны Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі «Сем ружаў», і Кацярына Дубовік, яе ілюстратарка, а таксама Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі».

Пераможца ў кожнай з намінацыі атрымлівае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000 $ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ, а ў выпадку калектыўнага аўтарства прэмія дзеліцца між усімі аўтарамі. Пэўны час спонсарам праектаў  ПЭН-цэнтра выступала ЗАТ «Ідэя Банк» (гэты ж банк, да слова, фарміраваў і прызавы фонд прэміі ім. Вожыкі Гедройца). Надзейным каналам паступлення сродкаў застаецца дабрачынны фонд «Вяртанне» (заснавальнік — расійскі бізнэсмэн Павел Бераговіч).

У склад літаратурнага журы сёлета ўвайшлі Пятро Васючэнка, Вера Жыбуль (Бурлак), Вольга Мазурава, Алена Масла і Андрэй Хадановіч. У склад мастацкага — Васіліса Паляніна, Валерый Славук, Павел Татарнікаў. Літаратурны спіс склаў 25 пазіцый, мастацкі — 22. Праўда, пры выбары намінантаў часам не абыходзіцца і без недарэчнасцяў. Напрыклад, у спіс намінантаў могуць быць не ўключаны калектыўныя зборнікі з вялікай колькасцю аўтараў ці мастакоў, хаця ў палажэнні аб прэміі згодна п. 1.3. і гаворыцца, што ў выпадку калектыўнага аўтарства прэмія дзеліцца між усімі аўтарамі кнігі-пераможцы. У той жа час журы можа прымаць рашэнні аб прыняцці кнігі да разгляду ў прэміі згодна з уласным меркаваннем.

Да удзелу ў конкурсе сёлета прыняты наступныя кнігі:

Літаратурны спіс:

1. Р. Баравікова. «Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку: казкі з міфалагічнага люстэрка» (Звязда, 2017).

2. М. Бусько. «У бары жывуць сябры» (Мастацкая літаратура, 2017).

3. Н. Галіноўская. «Вясёлая пясочніца» (Мастацкая літаратура, 2017).

4. В. Гапеева. «Дзве Авечкі» (Галіяфы, 2017).

5. В. Гапееў. «Мая мілая ведзьма» (Мастацкая літаратура, 2017).

6. Т. Дамаронак. «Вялікая і Малая Мядзведзіцы» (Беларусь, 2017).

7. А. Длатоўская. «Ген Зямлі» (Кнігазбор, 2017).

8. М. Зізюк. «Энерджы і дзеці з 5 "А"» (Пачатковая школа, 2017).

9. А. Зэкаў. «Адна сям'я — ад А да Я» (Беларуская Энцыклапедыя, 2017).

10. А. Зэкаў. «Птушыныя арэлі» (Звязда, 2017).

11. М. Кутузаў. «Князь-ваўкалак» (Галіяфы, 2017).

12. А. Ліхадзіеўская. «Бабуліны гусі» (Каўчэг, 2017).

13. А. Ліхадзіеўская. «Барсук-рыбалоў» (Каўчэг, 2017).

14. А. Ліхадзіеўская. «Лясныя пажарныя» (Каўчэг, 2017).

15. М. Лукша. «Спеў дрэў. Праграмная рада тыднёвіка» (Ніва, 2017).

16. М. Масягіна. «Цікавая вандроўка: казка пра тое, як старыя рэчы знайшлі новы дом» (Альтиора Форте, 2017).

17. Т. Мушынская. «Мак таўклі камары» (Мастацкая літаратура, 2017).

18. І. Пракаповіч. «Як коцік рыбку лавіў» (Каўчэг, 2017)

19. І. Пракаповіч. «Казка пра ваяўнічага камара» (Каўчэг, 2017)

20. С. Прылуцкі. «Далоў дарослых!» (Люта справа, 2017).

21. Г. Пшонік. «Спуск у горад Хлуск» (Звязда, 2017).

22. Л. Рублеўская. «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: раман прыгодніцкі і фантасмагарычны» (Звязда, 2017).

23. А. Спрынчан. «Смачная кніга» (Мастацкая літаратура, 2017).

24. Я. Хвалей. «Яблык з радзімкай» (Звязда, 2017).

25. А. Якімовіч. «Як Заяц і Воўк сябравалі ды навукі вывучалі» (Народная асвета, 2017).


Мастацкі спіс:

1. В. Архіпенка — М. Зізюк. «Энерджы і дзеці з 5 "А"» (Пачатковая школа, 2017).

2. К. Баранава — Т. Мушынская. «Мак таўклі камары» (Мастацкая літаратура, 2017).

3. Bazinato — Л. Вольскі, А. Глобус, А. Хадановіч. «Казімір Малевіч для дзяцей» (Логвінаў, 2017).

4. М. Герашчанка — В. Гапеева. «Дзве Авечкі» (Галіяфы, 2017).

5. К. Дубовік — Л. Кэрал. «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» (Галіяфы, 2017).

6. К. Дубовік — Дж. М. Бары. — «Пітэр Пэн» (Кнігазбор, 2017).

7. Я. Жвірбля — В. Быкаў. «Сваякі» (Кнігазбор, 2017).

8. М. Здрайкоўскі — М. Лукша. «Спеў дрэў» (Праграмная рада тыднёвіка «Ніва», 2017).

9. В. Кузьміч — М. Масягіна. «Цікавая вандроўка: казка пра тое, як старыя рэчы знайшлі новы дом» (Альтиора Форте, 2017).

10. Л. Лянкевіч — Р. Барадулін. «Азбука. Вясёлы вулей» (Кнігазбор, 2017).

11. В. Максімовіч — А. Спрынчан. «Смачная кніга» (Мастацкая літаратура, 2017).

12. М. Міцкевіч — Р. Баравікова. «Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку: казкі з міфалагічнага люстэрка» (Звязда, 2017).

13. Г. Раманоўская — «Бабуліны казкі» (Апрац. В. Дынько) (Харвест, 2017).

14. А. Сакалоўская — У. Марук. «Яршы плялі кашы» (Мастацкая літаратура, 2017).

15. А. Сарвіра — С. Прылуцкі. «Далоў дарослых! » (Люта справа, 2017).

16. К. Сімановіч — М. Бусько. «У бары жывуць сябры» (Мастацкая літаратура, 2017).

17. І. Стахіевіч — В. Акудовіч, Л. Вольскі, А. Глобус, Г. Кісліцына, А. Хадановіч. «Мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя. Віцебская школа». (Логвінаў, 2017).

18. М. Ціхановіч — С. Ворса. «Дзесяць простых гісторый» (рэдакцыя часопіса «Роднае слова», 2017).

19. М. Чарнова — М. Чаракова. «Мікалай і птушыная нечаканасць» (Попурри, 2017).

20. М. Чарнова — М. Чаракова. «Смелая дзяўчынка» (Поппури, 2017).