Жыхары Слуцка спрабуюць абараніць ад зносу будынак XIX ст.
У цэнтры Слуцку зносяць двухпавярховы каменны будынак. Гісторыкі датуюць яго ХІХ ст.. Існуюць дакументы, што будынак 1946-а года, але гэта год яго рэканструкцыі пасля некаторых пашкоджанняў, якія былі нанесеныя падчас Другой сусветнай вайны. Неабыякавыя гараджане стварылі анлайн-петыцыю з мэтай прадухіліць знос будынка.

У Слуцку, якому больш за 900 год, афіцыйна ўсяго 4 помнікі архітэктуры. Старажытных будынкаў, якія не маюць ніякага афіцыйнага статуса больш, але і іх можна пералічыць па пальцах. Таму кожны будынак даўніны заслугоўвае асобнай увагі і захавання.
