«Жыве Беларусь!» перамог на найбуйнейшым польскім кінафестывалі

Фільм пра беларускі супраціў атрымаў перамогу ў секцыі «Панарама» на кінафестывалі ў Гдыні.



gdynia.jpg

Мерапрыемства праводзіцца ў 38 раз і праходзіць з 9 па 14 верасня.
Лепшыя фільмы Польшчы, знятыя на працягу апошняга года, змагаюцца за «Залатых ільвоў» —  найбольш прэстыжныя ўзнагароды кінамастацтва ў краіне.
Драма «Жыве Беларусь!» была паказана ў секцыі «Панарама», у якой у агульнай складанасці ўдзельнічалі 11 стужак. Пераможцу вызначылі гледачы праз галасаванне. Узнагарода ў гэтай секцыі фінансаваў Польскі Інстытут кінамастацтва ( PISF ).
«Гэтая ўзнагарода — вельмі важная для нас і для ўсіх тых, хто сімпатызуе свабоднай Беларусі. Гэта ацэнка нашай міжнароднай каманды, у першую чаргу — беларускіх акцёраў, якія не пабаяліся ўзяць удзел у карціне», — адзначыў рэжысёр фільма Кшыштаф Лукашэвіч.
Акрамя паказаў у рамках секцыі «Панарама» фільм дэманстраваўся 12 верасня пад адкрытым небам на пляжы Гдыні.
Фільм часткова пабудаваны на фактах з жыцця моладзевага актывіста і журналіста Францішка Вячоркі. «Жыве Беларусь!» здымаўся ў лістападзе - снежні 2011 года ў Польшчы. Над карцінай працавалі Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакументальных фільмаў ( WFDIF ) і французскі Canal.
Сусветнай дыстрыбуцыяй фільма «Жыве Беларусь!» займаецца італійская кампанія Intramovies.
Перад прэм'ерны паказ фільма адбыўся на фестывалі ў Канах ў 2012.
Галоўную ролю - рок - музыкі Мірона Захаркі — выканаў беларускі музыка Зміцер (Вінцэнт) Папко. У фільме знялася зорка польскага кіно Караліна Грушка, а таксама — вядомы беларускі музыка Аляксандр Памідораў і акцёр Анатоль Кот, які пасля кіназдымак трапіў у чорны спіс забароненых у Беларусі акцёраў.
Музыку да «Жыве Беларусь!» напісаў Лявон Вольскі.
svaboda.org